“Мінскія зубры” ў таварыскім матчы абыгралі “Дынама-Шыннік”

Хакеісты “Мінскіх зуброў” абыгралі ў таварыскім матчы фарм-клуб бабруйскага “Шынніка” — “Дынама-Шыннік” з лікам 2:1, паведамляе Спорт Беларусь. Гульня складалася з трох перыядаў па 30 хвілінаў “бруднага часу”. Першы перыяд завяршыўся без забітых шайбаў. Затым Феактыстаў у Журня забяспечылі клубу МХЛ перавагу ў дзве шайбы, а напрыканцы матча Дунаеў скараціў адрыў, забіўшы шайбу.