Мінскую “сцяну Цоя” перанясуць у іншае месца
Пра гэта Еўрарадыё паведаміла начальніка аддзела культуры адміністрацыі Цэнтральнага раёна сталіцы Святлана Яцэвіч. Паводле яе слоў, новае месца для “сцяны” пакуль не вызначана.
“Рэч у тым, што яе плануецца перанесці. Пакуль падбіраецца новае месца. На сённяшні дзень яна проста дэмантаваная. У нас было прадпісанне Мінгарвыканкама. Гэтая “сцяна” ўваходзіць у зону будаўніцтва новай гасцініцы, якая з’явіцца за Палацам Рэспублікі”.
Нагадаем, легендарны расійскі рокер Віктар Цой загінуў у аўтакатастрофе 15 жніўня 1990 года недалёка ад Рыгі. Паводле афіцыйнай версіі, музыка заснуў за рулём, пасля чаго яго аўтамабіль выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з аўтобусам.
На сённяшні дзень месца, дзе знаходзілася "сцяна Цоя" выглядае так:
Фота: lemantar