Мінюст не прызнаў Анатоля Сідарэвіча лідарам сацыял-дэмакратаў
Міністэрства юстыцыі прызнала нелегітымным апошні па часе з'езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Усе прынятыя на ім рашэнні не маюць юрыдычнай сілы.
Як перадае Радыё "Свабода", чыноўнікі Мінюсту знайшлі "шэраг парушэнняў патрабаваньняў статуту партыі і неадпаведнасцяў у пададзеных дакументах". Напрыклад, не абіраліся дэлегаты ад сябраў БСДП(Г), якія пражываюць на тэрыторыі Гомельскай і Магілёўскай абласцей.Акрамя таго, абранне кіраўніком партыі Анатоля Сідарэвіча, які раней выйшаў з БСДП(Г), супярэчыць законам Беларусі, паведмляе Мін'юст.
Нагадаем, у Мінску 10 кастрычніка прайшоў з'езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). На ім старшынём партыі быў абраны Анатоль Сідарэвіч. Былы старшыня партыі Анатоль Ляўковіч назваў з'езд нелегітымным.
Фота: "Народная Воля"