Мінюст патрабуе ад ПКБ тлумачэнні з нагоды перайменавання
Міністэрства юстыцыі запатрабавала ад Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ) дадатковых тлумачэнняў з нагоды змены назвы партыі. Як нагадвае БелаПАН, рашэнне аб перайменаванні ПКБ было прынята 25 кастрычніка па выніках галасавання на другім паседжанні XIV пазачарговага з'езду партыі. 23 лістапада ў Мінюст былі пададзеныя дакументы на перайменаванне Партыі камуністаў Беларускай у Беларускую партыю аб'яднаных левых "Справядлівы свет".
Цяпер Міністэрства юстыцыі просіць растлумачыць, чым выклікана перайменаванне партыі, чаму ў яе статуце ўтрымоўваецца азначэнне "камуністычная" ды іншыя дэталі. Акрамя таго, у Мінюст паступілі калектыўныя звароты сяброў партыі, якія лічаць, што з'езд, які прыняў рашэнне аб перайменаванні, адбыўся з парушэннямі.
Даць адказ Мінюсту апазіцыйныя камуністы плануюць да канца тыдня.