Мінздароўя хваліцца перамогамі над алкаголем
Праца Міністэрства здароўя прывяла да зніжэння колькасці беларусаў, якія пакутуюць ад алкагольнай залежнасці.
Пра гэта заявіў галоўны нарколаг Мінздароўя Аляксей Аляксандраў.
Аляксандраў: "Ужо цяпер, паводле папярэдніх ацэнак, можна адзначыць, што тая праца, якую мы вялі з Міністэрствам адукацыі і МУС на працягу апошніх 5 гадоў, прывяла да зніжэння, хай і нязначнага, колькасці асобаў, якія пакутуюць ад алкагольнай залежнасці".
Нагадаем, што паводле апошняга дакладу Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, Беларусь займае 10-е месца сярод найбольш пітушчых краінаў свету.