Мірны і Дзегалевіч спрабуюць прайсці кваліфікацыю "Уімблдона"

У Лондане стартаваў кваліфікацыйны турнір "Уімблдона" - трэцяга ў гэтым сезоне тэніснага турніра серыі "Вялікага шлему". У мужчынскай сетцы з беларусаў заявіўся толькі Максім Мірны (301-ы нумар сусветнага рэйтынгу).  У першым туры кваліфікацыі ён сустракаўся са славацкім тэнісістам Каралем Бекам (230-ы нумар) і перамог - 6:4, 6:4. У другім раўндзе Мірны згуляе з італьянцам Флавія Чыпола (130-ы нумар).

У жаночай кваліфікацыйнай сетцы гуляюць тры беларускі. Кацярына Дзегалевіч (181-ы нумар) у першым крузе абыграла швейцарку Эмануэль Гальярдзі з лікам 6:3, 6:4, а ў другім крузе сустрэнецца з пераможцай матчу прадстаўніц Партугаліі і ЗША.

Таццяна Пучак (153-ці нумар) на старце сустрэнецца з аўстралійкай Алісіяй Молік, а Настасся Якімава (131-ы нумар) згуляе супраць прадстаўніцы Паўднёвай Карэі.

БелаПАН