Мірон павіншаваў аршанцаў з днём народзінаў Караткевіча

Бел-чырвона-белы сцяг з'явіўся 25 лістапада а 8-й вечара ў цэнтры Оршы — над вуліцай Міру. Ён быў замацаваны на пешаходным мосце, які злучае два бакі вуліцы, паведамляе Радыё Свабода. Сцяг звісаў над праезнай часткай, і яго маглі добра бачыць як мінакі, так і аўтамабілісты.

Да сцяга была прымацавана цыдулка з віншаваннем з днём народзінаў знакамітага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча: “З народзінамі Вас, дарагі наш Уладзімір Сымонавіч! Ваш любы бел-чырвона-белы сцяг — у роднай Оршы. Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон”.

Нагадаем, што дзень нараджэння вядомага беларускага пісьменніка адзначаецца сёння, 26 лістапада.