Місія МВФ з'ехала з Беларусі. Але абяцала вярнуцца ў снежні

Улады Беларусі працягнуць кансультацыі з Міжнародным валютным фондам (МВФ) па выдзяленні стабілізацыйнага кредыту ў снежні гэтага года.  Як паведамляе "Інтэрфакс", першы этап працы ўраду і Нацбанка з місіяй МВФ, якая знаходзілася ў Мінску з 27 кастрычніка 2008 года, паспяхова завяршыўся. Яны працавалі над дамовай аб выдачы нашай краіне крэдыту ў памеры 2 млрд долараў ЗША.

Пытанні тэхнічнага характару, як чакаецца, будуць абмяркоўвацца ўжо ў снежні бягучага года падчас наступнага візіту місіі МВФ у Беларусь.

Пасля ўзгаднення ўсіх тэхнічных пытанняў адпаведны пакет дакументаў будзе прадстаўлены Выканаўчаму савету МВФ для канчатковага зацвярджэння.