Місію назіральнікаў СНД узначаліць Сяргей Лебедзеў?

Місіяй ад СНД будзе арганізаванае доўгатэрміновае і кароткатэрміновае назіранне за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі. Пра гэта паведамілі ў Выканкаме СНД. Тэрміны пачатку працы назіральнікаў будуць вызначаны пасля прызначэння кіраўніка місіі і акрэдытацыі назіральнікаў у Цэнтрвыбаркаме. Запыт на атрыманне анкет для акрэдытацыі ў ЦВК Выканкам СНД ужо накіраваў, паведамляе газета "Наша Ніва".

Чакаецца, што 23 верасня на пасяджэнні Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў пры статутных і іншых органах СНД на пасаду кіраўніка місіі будзе ўзгодненая кандыдатура выканаўчага сакратара СНД Сяргея Лебедзева.