Мітрапаліт Філарэт не будзе прэтэндаваць на пасаду патрыярха РПЦ
Кандыдат на прастол патрыярха мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт падчас пасяджэння Памеснага сабора РПЦ у Маскве ўзяў самаадвод. Ён заклікаў сваіх прыхільнікаў галасаваць за мітрапаліта Смаленскага і Калініградскага Кірыла, паведамляе РИА "Новости".
Нагадаем, на пасаду патрыярха прэтэндуць яшчэ два кандыдаты, абраныя 25 студзеня на Архіерэйскім саборы РПЦ: мітрапаліт Кірыл і мітрапаліт Калужскі і Бораўскі Клімент. Для перамогі кандыдат мусіць атрымаць 50% галасоў плюс 1 голас.