Мітрапаліт Філарэт спачувае ў сувязі з гібеллю прэзідэнта Польшчы
Патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт выказаў спачуванні ў сувязі з гібеллю прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага і яго спадарожнікаў. Тэкст спачування размешчаны на афіцыйным інтэрнет-партале Беларускай праваслаўнай царквы. "Трагедыя асабліва глыбока раніла нашы душы, бо яна адбылася ў дні Светлага тыдня, калі хрысціяне ўсяго свету святкуюць Вялікдзень. Вера ва ўваскрэсенне мёртвых, якая аб'ядноўвае нас незалежна ад дзяржаўных межаў, палітычных поглядаў і меркаванняў, няхай будзе галоўным суцяшэннем усім тым, хто смуткуе аб гэтым горы. Разам з народам Польшчы малюся аб супакаенні загінулых і аб умацаванні душэўных і цялесных сіл родных і блізкіх ім людзей", — цытуе тэкст спачування патрыяршага экзарха БелаПАН.
Нагадаем, што напярэдадні спачуванні польскаму народу выказаў і кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Нагадаем, што напярэдадні спачуванні польскаму народу выказаў і кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.