“Міжнародная Амністыя” дашле Навумаву тысячу папяровых жураўлікаў
“Міжнародная Амністыя” пачала
новую кампанію ў падтрымку беларускага вязня сумлення Змітра Дашкевіча. Актывісты
арганізацыі дашлюць папяровых жураўлікаў міністру ўнутраных спраў Беларусі
Уладзіміру Навумаву, тым самым патрабуючы вызваліць моладзевага актывіста.
“Міжнародная Амністыя” заклікае ўлады Беларусі аднавіць свабоду слова і неадкладна, без усялякіх умоў вызваліць усіх тых, хто знаходзіцца за кратамі за мірнае і законнае выяўленне сваіх поглядаў.
“Міжнародная Амністыя” заклікала ўсіх людзей добрай волі далучыцца да кампаніі “Make Some Noise” і скласці з паперы свайго жураўліка ў падтрымку Змітра Дашкевіча.
Калі скласці тысячу папяровых жураўлікаў,
спраўдзіцца жаданне. Так кажа легенда, прыдуманая пасля ядзерных бамбардзіровак
Хірасімы і Нагасакі для хворых японскіх падлеткаў, якія пакутавалі на
прамянёвую хваробу і марылі акрыяць.