Міжнародная выстава-кірмаш "Кнігі Беларусі-2009" адкрываецца ў Мінску
Урачыстае адкрыццё XVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша "Кнігі Беларусі-2009" адбудзецца 11 лютага ў Мінску. Яна працягнецца па 15 лютага ў Нацыянальным выстаўным цэнтры "Белэкспа". Ганаровым госцем свята стане Рэспубліка Казахстан. Гэта чацвёртая пасля Расіі, Украіны і Ізраіля краіна, якая атрымлівае гэтак высокі статус на беларускім кніжным форуме. Казахстан зладзіць творчыя сустрэчы з вядомымі пісьменнікамі, прэзентацыі кніг, выдадзеных у рамках праграмы "Культурная спадчына" і іншых.
У XVI Мінскай кніжнай выставе-кірмашы прымуць удзел 25 краінаў. Упершыню сваю друкаваную прадукцыю пакажуць Азербайджан, Эстонія, Балгарыя, Бельгія, Венгрыя, Іран, Карэя.
БЕЛТА
У XVI Мінскай кніжнай выставе-кірмашы прымуць удзел 25 краінаў. Упершыню сваю друкаваную прадукцыю пакажуць Азербайджан, Эстонія, Балгарыя, Бельгія, Венгрыя, Іран, Карэя.
БЕЛТА