МНС: Нягледзячы на спёку ў Беларусі менш пажараў, чым летась
Расійскія пажары Беларусі не пагражаюць. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі. Па яго словах, нашую краіну пакуль не зачапілі пажары ні з якіх сумежных тэрыторый. І ўвогуле сітуацыя з пажарамі даволі спакойная. Навіцкі: "Для выходных (з улікам таго, што на ўсходзе краіны пяты клас пажарнай небяспекі) лічбы даволі сціплыя. За два дні было 10 лясных пажараў, 15 тарфяных, 17 выпадкаў загарання сухой травы і кустоўя. Па рэгіянах гэта атрымліваюцца Гомельская вобласць, Брэсцкая і часткова Магілёўская".
Разам з тым, кажа Навіцкі, гэтыя лічбы нават меншыя, чым у мінулым годзе.
Разам з тым, кажа Навіцкі, гэтыя лічбы нават меншыя, чым у мінулым годзе.