Мобі праводзіць псіхалагічны аналіз паводзінаў Брытні Спірс

Ён лічыць, што ўсе праблемы Брытні Спірс не толькі з-за наркотыкаў. Як перадае Gigwise, у інтэрв'ю The Guardian музыка, які працаваў з Брытні Спірс над адным з трэкаў з альбома «In The Zone» (2003), заявіў, што яму вельмі балюча глядзець на тое, што адбываецца зараз з поп-зоркай.

«Думаю, гэта ўсё з-за цяжкіх наркотыкаў. Да таго ж, яна наўрад ці усвядоміць, хто яна ёсць насамрэч. Яна стала зоркай міжнароднага ўзроўню ў 16 гадоў. І я, як дылетант-псіхааналітык, падазраю, што яна проста карае сябе, гаворачы тым самым свету: «Гэй, ты палюбіў мяне, калі я была тынэйджарам, ну і як я, 26-гадовая наркаманка, табе зараз?»

Нагадаем, што ў гэтым месяцы Брытні ўжо пабывала ў псіхіятрычнай клініцы.

«Яна кідае выклік людзям, крыху дзіўным спосабам, але гэта яе права. Так, гэта робіць мне балюча, таму што яна перайшла тую грань, за якой яе ўчынкі маглі бы лічыцца сімвалічнымі. Нарыклад, адрэзаць сабе валасы – так, гэта сімвалічны ўчынак. А вось «прайграць» дзяцей у судзе і стаць наркаманкай – гэта ўжо зусім іншы ўзровень».

Фота: www.moby.com