Моладзевая актывістка Крысціна Шацікава атрымала папярэджанне

Толькі цяпер стала вядома, што Магілёўская камісія Кастрычніцкага раёна па справах непаўнагадовых 11 чэрвеня правяла пасяджэнне па справе моладзевай актывісткі Крысціны Шацікавай без яе. Камісія вынесла папярэджанне ў адрас дзяўчыны наконт яе неправільных паводзінаў у выхаванні дзяцей.

Нагадаем, за некалькі дзён да камісіі Крысціна накіравала заяву з просьбай перанесці пасяджэнне на іншы дзень, бо 11 чэрвеня яна была сведкам на судзе ў Віцебску.

Адказ на ліст яна так і не атрымала. Адвакат Крысціны даў запыт аб азнаямленні з матэрыяламі справы і прысудам, у чым яму было адмоўлена.

Шацікава мяркуе накіраваць скаргу на дадзенае рашэнне ў Кастрычніцкі суд Магілёва.