Морыц: “Сучасная літаратура нагадвае харэаграфічную студыю…
…дзе танчаць на трупах вычварэнняў савецкай улады”.
Вядомая расійская паэтка распавядае, як ёй прыпісалі руйнаванне маўзалею Леніна, за што выганялі з інстытута і раіць беларускім пісьменнікам не звяртаць увагі, калі іх забараняюць. Юнна Морыц вядомая ў дзвюх іпастасях: як дзіцячая пісьменніца ("Большой секрет для маленькой компании") і як "паэт супраціву". Дзесяць гадоў яе не друкавалі нідзе, выключылі з інстытута, але яна настойліва пісала вершы.
У Вас ёсць вядомы верш “И в черных списках было мне светло”. Скажыце, можа, калі б не было чорных спісаў, Вас не забаранялі б і не паклёпнічалі б на Вас, не было б такіх скандальных і вядомых вершаў?
Юнна Морыц: У Георгія Іванава ёсць цудоўная фраза: “Перажыць выдуманыя пакуты значна складаней, чым сапраўдныя”. Паколькі мае пакуты былі сапраўднымі і нявыдуманымі, то мне перажыць іх было лягчэй. Гэта быў досвед. Было вельмі шмат спосабаў у гэтыя спісы не трапіць, існуе шмат магчымасцяў дамовіцца з тымі, хто гэтыя спісы складае.
Але тады ў мяне б не было, па-першае, такога досведу. А па-другое, я ж пішу вершы не таму, што нешта ведаю і хачу быць гаворачай галавой для чалавецтва. Я хачу пра нешта даведацца. І жыву я гэтак жа — не таму, каб нешта камусьці навязаць. Тое, што прапаноўвае жыццё, часам невыносна. Але нават цяпер, на восьмым дзясятку гадоў, мне прыемна і радасна думаць, што я змагла гэта вытрываць.
Вас выключылі з Літаратурнага інстытута…
Юнна Морыц: Але мне прыемна ўзгадваць, што за некалькі месяцаў да гэтага я пяць месяцаў плавала ў Арктыцы на ледаколе! І ўсе мяне палохалі, што там мяне згвалцяць і заб’юць. Не! Там было цудоўна. І там не было такой варожасці, якая ёсць на літаратурных пляцоўках. Узорна выхаваныя маракі. Ніхто нікога не гвалціў, бо ў іх не было праблем. Іх жанчыны любілі…
Мяне на гэтым ледаколе ніхто б не выключыў з Літаратурнага інстытута! Яны любілі паэзію, любілі людзей, якія пішуць вершы. Я не ўмела нават плаваць! Мне ўсе дапамагалі — ад качагара да капітана. І ўсе сачылі за тым, каб нічога не здарылася: не таму, што ім загадалі, а таму што яны такія. Там была ўзорная свая культура.
Я дзякую Літінстытуту, што, калі я скончыла першы курс на пяцёркі і маімі вершамі былі задаволеныя, мяне спыталі, які від прэміі я хачу. Я магла атрымаць пуцёўку ў Кактэбель, з’ездзіць у Сочы. І я паехала ў Арктыку.
За што ж раней выключалі з Літінстытута?
Юнна Морыц: Вы будзеце рагатаць! Але мне не шкада, смейцеся. З Літінстытута мяне выключалі за радкі "Полдень, полночь и восход, человек идет в расход”. Гэта была, вядома, такая “плашачка”. Насамрэч таму, што… нават у мяне ёсць верш такі, што найбольшы поспех меў літаратурны прастытут. Людзі вельмі хутка засвойвалі, як, яшчэ будучы студэнтам, уладкоўвацца на выгадную працу, былі дзелавыя жарсці, канкурэнцыя. І калі табе нехта перашкаджаў і вакол гэтага можна было за бутэлькай гарэлкі аб’яднаць чалавек пяць — твой лёс вырашаны.
У мяне няма рэчыва, якое расшчапляе спірты, і я чалавек непітушчы. І я свае справы не ўладжвала ніколі такім чынам. І, натуральна, рэгулярна трапляла ў сітуацыю, калі якія-небудзь людзі, якія зайздросцілі мне, маёй унутранай волі (бо тады не пісалі такіх вершаў “Кто это право дал кретину совать звезду под гильотину”) і здольнасці сказаць праўду не дзеля таго, каб ёй праславіцца, а проста сказаць праўду, з натуральнай патрэбы, ішлі да начальства і нешта на мяне дакладалі. Гэта былі нават і самі студэнты. Такія людзі прыходзяць і бяруць усё. І закідваюць народ, як закідваюць ліст, што ўпаў з клёна, восенню з пляча.
У Беларусі існуюць аўтары, кнігі якіх не знойдзеш у кнігарнях. Гэтыя аўтары друкуюцца за мяжой і потым вязуць свае кнігі на радзіму. Два Саюзы пісьменнікаў: дзяржаўны і яшчэ адзін. Як да гэтага ставіцца? Здаецца, Вы выпрацавалі, калі прайшлі праз гэта, нейкае адэкватнае стаўленне.
Юнна Морыц: Вы ведаеце, я сябар Саюза пісьменнікаў з 24 гадоў. Але я там ужо дваццаць гадоў не была. Муж ходзіць і плаціць членскія ўнёскі. Я ніколі не была дэлегатам ніякага з’езду, сябрам ніякага журы, не была ні ў якой камісіі. У маім жыцці было шмат стукачоў. Мае кнігі забаранялі, мяне арыштоўвалі.
Мая парада: не звяртаць увагі на тое, колькі саюзаў пісьменнікаў, дзе выдадзена кніга. Выдалі за мяжой — вось і цудоўна. Падарыце яе людзям, якія чытаюць. Я, дарэчы, у сваім жыцці, атрымліваючы аўтарскія асобнікі, ніводнай кнігі не прадала. Ну, два саюзы, тры, пяць — ніяк не стаўцеся. Увогуле, забудзьцеся на тое, што да ўсяго трэба неяк ставіцца. Неяк ставіцца трэба да сваіх блізкіх, сябе, краіны, у якой жывяце, надвор’я, якое можа вас “угробіць”, да людзей, якім вы можаце дапамагчы.
Паскаль пісаў, што ў свеце ёсць дзве рэчы, якія нас больш за ўсё хвалююць — гэта несправядлівая сіла і бяссільная справядлівасць. І адзінае, што мы можам паспрабаваць змяніць, — гэта зрабіць сілу больш справядлівай, а справядлівасць больш моцнай. І ўсё. А неяк асабліва ставіцца да ўсяго запар — гэта нават не ўздумайце, лепш галаву памыць.
Памятаю, як у шасцідзясятых гадах мы з Булатам Акуджавай, Аксёнавым і іншымі паехалі да маўзалея ў дзень смерці Сталіна. А потым нас арыштавалі, а на наступны дзень напісалі ў “Камсамольскай праўдзе”, што мы ганьбілі маўзалей, што многія ў п’яным выглядзе туды мачыліся, што руйнавалі Чырвоную плошчу… Карацей, тысяча і адна ноч. Шмат у каго былі непрыемнасці. У мяне іх не было, бо не было амбіцый заняць нейкае месца, надрукавацца недзе, кудысьці прасунуцца.
Я не пацярпела. Мяне і так не друкавалі. Пра мяне пісалі адны і тыя ж людзі, што я агент заходняга ўплыву, уеду ў Ізраіль, сіяністка, масонская ложа… увесь гэты набор ужо стандартны. Потым яны будуць пісаць, што я саўковы паэт, сталініст, камуніст, гомасэксуаліст і ўвогуле аспірын. Я ніяк да гэтага не стаўлюся, гэта мяне ніяк не тычыцца, ну, зусім.
Ці шмат у Вас сяброў?
Юнна Морыц: У чалавека самапаглыбленага, які займаецца чымсьці пастаянна і сур’ёзна, увогуле бывае мала сяброў. Бо сяброўства — гэта цяжкая праца. На сяброўства трэба хадзіць. Там трэба “ты мне — я табе”. Такая праца адымае шмат часу, і калі я памру, ад мяне застануцца кнігі, а не сябры. А выключалі мяне з інстытута ці не…
Такія рэчы засланяюць тое, што я раблю ў паэзіі. Нават тое, што адбылося з маёй паэмай “Звезда сербости”. Нехта вылучаў мяне на дзяржпрэмію, і стаяў “вапёж”: гэта жудасны паэт, яна піша жудасныя паэмы і выдае жудасныя кнігі. Але цяпер увесь свет кажа, што гэта быў жах — тое, што адбылося. І тады акрамя мяне з Расіі ніхто не падтрымліваў Югаславію.
Як Вы ставіцеся да сучаснай літаратуры?
Юнна Морыц: Сучасная літаратура: разгорнеш кнігу, прачытаеш некалькі радкоў — і ўсё зразумела. Гэта — харэаграфічная студыя, дзе танчаць на трупах вычварэнняў савецкай улады, прычым гэтыя вычварэнні прыдуманыя. З прозы, якую я прагледзела, творчая мова толькі ў Сенчына. Была. Алег Паўлаў яшчэ. Астатняе — смецце, і напісана на патрэбу.
Аднойчы ішоў дождж, і мы з мужам схаваліся ў краме, дзе прадаюць мэблю для кухні. І муж мне кажа: глядзі. А там на палічцы, у гэтай кухні, стаяў такі муляж на восем тамоў Пастэрнака. І на кожнай кніжцы было напісана: "Пастэрнак". Збор твораў. І вось мы ўжо атрымалі літаратуру такіх Пастэрнакаў. І за такіх Пастэрнакаў ужо і даюць усё, што хочаш. І тут, і там.
Цяпер так шмат шукаюць “адпаведнікаў” класікам: “другі Мандэльштам”, “другі Пушкін”…
Юнна Морыц: Гэта ўсё аналіз мачы на амфібрахій. Да гэтага трэба ставіцца лёгка, гэта мусіць весяліць. Не трэба надаваць гэтаму ўвагі.
Вы назвалі Сенчына і Паўлава. А хто з паэтаў Вас уражвае?
Юнна Морыц: У нас у паэзіі ў XX стагоддзі была напрацаваная такая серыя велічных пірамід, якіх не было ў прозе. Цяперашняя паэзія… гэта пыл ад традыцыі, сфармаваны ў кулічыкі, якія праходзяць праз заходні шаблон. На экспарт. Добры быў паэт Барыс Рыжы.
Ведаю, Вы недалюбліваеце “шасцідзесятнікаў”…
Юнна Морыц: Увесь праект “шасцідзесятнікі” быў створаны для таго, каб нейкай фанеркай закрыць прорву, у якую скінулі Гумілёва, Мандэльштама, Цвятаеву, Ахматаву, Валошына, Пастэрнака, Набокава, Іванава, Платонава… — усіх не пералічыш. І даказаць, што без гэтага літаратура цудоўна пражыве. І будуць поўныя залы, і будзе росквіт паэзіі. Ці даказалі яны? Я думаю, што людзі, якія выраслі толькі на паэзіі “шасцідзесятнікаў”, якія зараджаныя толькі вірусам гэтага захаплення, яны часта не могуць трапіць у той космас, у якім працавалі тыя, каго я назвала вышэй.
Я застала вялікіх творцаў. Іх не друкавалі, калі іншыя грымелі. Яны былі не канцэртнымі, і ім было дастаткова. Гэта было іншае жыццё і іншы чалавечы досвед. Бо “шасцідзесятнікі” апісвалі выдуманыя пакуты, і вельмі цяжка іх перажывалі, проста ўсё ў іх рвалася. А ў людзей, пра якіх я кажу, былі нявыдуманыя пакуты, і таму іх паэзія была больш стрыманай.
А што, на Вашую думку, трэба, каб зараз на паэтычным фронце вырасла нейкая велічыня?
Юнна Морыц: Трэба скінуць тлушч авангарду. Бо набраць вагу лёгка, а скінуць — не.