"Можа, Лукашэнка прачытае “Коммерсантъ” і вырашыць не прызначаць Навумава"
Аўтар сенсацыйнага артыкулу ў суботнім нумары расійскай газеты "Коммерсант" Уладзімір Салаўёў, які прагназуе адстаўку беларускага прэм'ера Сідорскага, у інтэрв'ю Еўрарадыё выказаў сваю версію падзеяў і выказаў упэўненасць, што, нягледзячы на ўсе адстаўкі і перастаноўкі, у Беларусі ўсё будзе стабільна. Еўрарадыё: Што адбываецца ў Беларусі? Прэм’ер Сідорскі можа быць адпраўлены ў адстаўку з-за газавага канфлікту ці нафтавага? А можа ў Беларусі спее ўнутраны крызіс?
Уладзімір Салаўёў: Хутчэй, адчуванне такое, што тут проста наклаліся адзін на другі ўсе гэтыя фактары. Супаў той момант, што Сідорскі сапраўды заседзеўся на пасадзе. Як мы бачылі раней, Аляксандр Лукашэнка не дапускае, каб людзі пераседжвалі тэрмін адпушчаны ім самім і толькі яму аднаму і вядомы. Зразумець гэта і вызначыць – цяжка. Да таго ж зараз не ўсё добра ў расійска-беларускіх стасунках. Гэта бачна з няўдачы беларускай дэлегацыі і “Газпрама” на перамовах на мінулым тыдні. Ды і ў самой Беларусі эканамічныя паказчыкі, паводле беларускага Міністэрства статыстыкі, таксама падаюць. Таму хтосьці павінен за гэта адказаць. Лукашэнка знойдзе гэтага чалавека.
Еўрарадыё: На Вашую думку, чаму інфармацыя пра такія важныя, істотныя беларускія працэсы з’яўляецца праз расійскія медыі?
Уладзімір Салаўёў: Цяжка сказаць… Магчыма, беларускія калегі не надта цікавяцца тым, што адбываецца вакол іх. Я, як вы разумееце, не магу раскрываць крыніцы, але так ужо атрымалася… Калі вы думаеце, што гэта неяк звязана з тым, што пахіснуць, пасварыць ці гэта нейкія адмысловыя “утечкі”, не, гэта ня так. Паведамленне гэтай інфармацыі – выключна з беларускай крыніцы.
Еўрарадыё: Наколькі высокапастаўленая крыніца?
Уладзімір Салаўёў: Дастаткова! Я нават не хачу называць накірунак працы гэтай асобы, вы павінныя зразумець.
Еўрарадыё: Як Вам здаецца, ці мае ўплыў на гэтыя ўнутраныя беларускія працэсы Масква?
Уладзімір Салаўёў: Напэўна, нейкі апасрэдаваны безумоўна, як заўжды. Як яны любяць казаць, “у нас усё ўзаемазвязана, нашыя структуры дзейнічаюць зладжана”… Яно і зразумела, бо ну, ня з Кіевам жа ж вядзе перамовы ўрад Сідорскага пра аплаты за пастаўкі газа, а цалкам нават і з Масквой! Напэўна ж існуюць рычагі ўплыву. Нягледзячы на ўсе прабуксоўкі Саюзнай дзяржавы, дастаткова цесна працуюць беларусы з расіянамі.
Еўрарадыё: У Вашым артыкуле “Аляксандр Лукашэнка здае кадры” Вы называеце імя магчымага пераемніка Сяргея Сідорскага. Паводле Вашай версіі, ім можа стаць цяперашні міністр унутраных справаў Беларусі Уладзімір Навумаў. Ці так гэта?
Уладзімір Салаўёў: Я не думаю. Гэта ў рэшце рэшт робіць сам прэзідэнт, і тут толькі ягонае рашэнне. Дарэчы, не факт, што будзе Навумаў. Гэта адное з найбольш абгрунтаваных меркаванняў. Але ніхто не ведае, як пойдзе. Можа, сёння Лукашэнка прачытае артыкул у “Коммерсанте” і вырашыць, што не будзе прызначаць Навумава. Тут сапраўды вельмі цяжка казаць.
Еўрарадыё: Як, на Вашую думку, будзе развівацца сітуацыя ў Беларусі ў сувязі з верагоднай адстаўкай Сідорскага, верагодным зноў жа арыштам Сухарэнкі і ягонага намесніка?
Уладзімір Салаўёў: Я, па шчырасці, не ведаў, што ёсць інфармацыя пра арышт Сухарэнкі, даведаўся толькі ад вас. Мне цяжка ацаніць гэты факт.
Еўрарадыё: Але нават калі ацэньваць толькі верагодную адстаўку Сідорскага і рэальную ўжо адстаўку Сухарэнкі, што будзе адбывацца ў Беларусі?
Уладзімір Салаўёў: Сітуацыя будзе развівацца стабільна (усміхаецца). Проста мала што сапраўды залежыць ад беларускага прэм’ера, ён ніколі не быў уплывовай постаццю. Істотна нічога не зменіцца, гэта проста спосаб для Лукашэнкі выглядаць гэткім рэфарматарам, гэткім справядлівым і сумленным царом.
Еўрарадыё: Вы думаеце, Лукашэнка доўга будзе заставацца такім царом?
Уладзімір Салаўёў: Пакуль што нічога не паказвае на тое, што хутка гэта ўсё скончыцца.
Фота — http://www.kommersant.ru