МТС аднавіў тэлефонную сувязь на Гродзеншчыне
Тэлефонны аператар МТС аднавіў сувязь у рэгіёнах, дзе назіраліся парушэнні. Як інфармуе прэс-служба кампаніі, адноўленыя галасавыя сэрвісы, а таксама сэрвісы перадачы даных 2G / 3G / 4G.
Раней паведамлялася, што часовыя нязручнасці ўзніклі ў Гродне і Гродзенскай вобласці, Браслаўскім і Пастаўскім раёнах Віцебшчыны, а таксама Мядзельскім і Маладзечанскім раёнах Міншчыны. Прычынай непаладак кампанія назвала абрыў валаконна-аптычнага кабеля.
Абанентам, якія пацярпелі з-за непаладк у сетцы прапаноўваюць бонусы: тры дні бясплатных размоваў унутры сеткі МТС або 500 МБ на 30 дзён з моманту дадання бонуса. Падрабязней можна даведацца тут.