Гродзеншчына засталася без сувязі тэлефоннай сеткі МТС

Гродзеншчына засталася без сувязі тэлефоннай сеткі МТС

Тэлефонны аператар МТС паведамляе пра праблемы з сувяззю, якія ўзніклі ў некаторых рэгіёнах. У прыватнасці, праблемы ўзніклі ў Гродне і Гродзенскай вобласці, Браслаўскім і Пастаўскім раёнах Віцебшчыны, Мядзельскім і Маладзечанскім раёнах Міншчыны. 

Праблемы закранулі не толькі галасавыя сэрвісы, але і сэрвісы перадачы даных 2G / 3G / LTE.

Прычынай называеца абрыў валаконна-аптычнага кабеля. 

Як паведамляецца на сайце аператара, цяпер "прымаюцца ўсе меры па аднаўленні карэктнай працы сеткі ў максімальна кароткія тэрміны".