МТЗ-РІПА прайграў у чвэрцьфінале Кубка Садружнасці з буйным лікам

Мінскі МТЗ-РІПА прайграў у чвэрцьфінале Кубка чэмпіёнаў Садружнасці і краін Балтыі казахстанскаму клубу "Актобе" з буйным лікам 1:4. У першай палове матчу каманды абмяняліся галамі (у мінчукоў вызначыўся Алег Попель), а пасля перапынку "Актобе" быў па-за канкурэнцыяй.

У паўфіналах турніра, які праходзіць у Маскве, сустрэнуцца "Актобе" - "Інтэр" (Баку), "Шэрыф" (Малдова) - "Пахтакор" (Ташкент), паведамляе БЕЛТА.