МУС хоча прыраўнаваць піва да слабаалкагольных напояў
МУС Беларусі выступае за то, каб піва было прыраўнанае да слабаалкагольных напояў. Як растлумачыў міністр унутраных спраў Беларусі Уладзімір Навумаў, гэта звязана з ростам ужывання піва ў краіне, асабліва моладдзю. Міністр растлумачыў, што калі б піва прыраўнавалі да слабаалкагольных напояў, то міліцыянеры змаглі б рэагаваць на яго распіццё ў грамадскім месцы ў адпаведнасці з адміністрацыйным кодэксам. Пры гэтым Уладзімір Навумаў пагаджаецца, што праблему ўжывання піва нельга вырашыць толькі забароннымі метадамі.
Дарэчы, спажыванне піва ў Беларусі на працягу апошніх чатырох гадоў штогод вырастае на 20-25%. За апошні год трохі скарацілася спажыванне сухіх вінаў і каньяку, а іншых алкагольных напояў узрасло на 1-2%.
БЕЛТА