МУС хоча заканадаўча забараніць падлеткам выпіваць і паліць

Як паведамляе БЕЛТА, МУС прапануе ўнесці адпаведныя нормы ў законе "Аб правах дзіцяці". Пад забарону таксама мусіць трапіць ужыванне наркотыкаў, псіхатропных рэчываў і аналагаў. У Адміністрацыйны кодэкс плануецца ўнесці адказнасць бацькоў за такія дзеянні дзяцей.



Таксама прапануецца замацаваць на заканадаўчым узроўні правядзенне абавязковых тэстаў сярод навучэнцаў устаноў адукацыі на прадмет спажывання алкаголю і наркотыкаў.



Гэтыя і іншыя пытанні будуць абмяркоўвацца на калегіі міністэрства, якая пройдзе 30 жніўня.



Сёлета непаўналетнія здзейснілі 7 злачынстваў у стане наркатычнага ўзбуджэння, 47 — звязаных з незаконным абарачэннем наркотыкаў.



Фота — dengi.onliner.by