МУС выявіў раскраданне грошай на "Мінск-Арэне"
Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС папярэдзіла буйную шкоду дзяржаве пры адкрыцці веладрома спартовага комплексу "Мінск-Арэна". Як паведамляе "Ежедневник", гаворка ідзе пра спробу неабгрунтавана пералічыць камерцыйным структурам больш за 359 млн рублёў, вылучаных на цырымоніі адкрыцця веладрома "Менск-Арэны" ў снежні 2008 года, а таксама на адкрыццё, закрыццё і ўзнагароджанне пераможцаў 5-га Міжнароднага Каляднага турніру па хакеі з шайбай сярод аматараў на прызы прэзідэнта Беларусі.
Міліцыя пакуль не каментуе інфармацыю і не распавядае падрабязнасці, спасылаючыся на тое, што праверка комплексу "Мінск-Арэна" яшчэ працягваецца. Хутчэй за ўсё, цікавасць МУС да спартовага комплексу выкліканая неймаверна дарагім коштам будаўніцтва аб'екта.
Нагадаем, на пачатку снежня 2009 года ўрад ссунуў планавыя тэрміны здачы ў эксплуатацыю комплексу і адначасова павялічыў выдаткі на будаўніцтва больш як утрая.