Мужчына даваў паказанні следчаму, а пасля зарэзаў сябе нажом

Як паведамляе РІА "Новости", аператыўнікі прывезлі на допыт з аднаго з раёнаў рэспублікі 46-гадовага мужчыну. Пры гэтым затрыманага не абшукалі. Паліцыянт набраў на камп'ютары паказанні мужчыны наконт таго, што ён ведаў пра знікненне жанчыны, ды пайшоў у суседні кабінет, каб раздрукаваць дакумент. У гэты момант затрыманы дастаў нож і нанёс сабе ўдары ў шыю і грудзі. Ад атрыманых ранаў ён пазней памёр у лякарні.


Распачатыя дзве крымінальныя справы — аб халатнасці і давядзенні да самагубства. Прычым другую справу завялі, каб зразумець, ці пагражалі і білі паліцыянты мужчыну да яго самагубства.

Фота — ria.ru