МВФ: Беларусь атрымала б болей грошай, калі б правяла рэформы ў эканоміцы

Калі б структурныя пераўтварэнні ў эканоміцы Беларусі былі больш хуткімі і глыбокімі, краіна магла б прыцягнуць больш здаровага капіталу і прамых замежных інвестыцый. Пра гэта, паводле інфармацыі БелаПАН, заявіла пастаянная прадстаўніца МВФ у Беларусі Наталля Калядзіна. Па яе словах, паскораныя структурныя пераўтварэнні дазволілі б падвысіць прадукцыйнасць і вывесці эканоміку на канкурэнтаздольны ўзровень.

Спн.Калядзіна дадала, што павольныя структурныя рэформы або іх адсутнасць пры пагаршэнні эканамічнай сітуацыі робяць больш жорсткай макраэканамічную палітыку. Тады ўзнікае неабходнасць у непапулярных рэформах.