МВФ: Для росту беларускай эканомікі неабходныя рэформы
Перспектывы ўстойлівага росту эканомікі Беларусі ў доўгатэрміновым плане будуць залежаць ад глыбіні і ходу рынкава арыентаваных структурных рэформ.
Да такой высновы прыйшлі эксперты Міжнароднага валютнага фонду. Савет дырэктараў МВФ заяўляе, што Беларусі ўдалося пазбегнуць сур'ёзнага зніжэння вытворчасці, нягледзячы на рэзкі спад попыту на яе экспартную прадукцыю.
Разам з тым МВФ з заклапочанасцю адзначае высокі дэфіцыт аплатнага балансу Беларусі і нізкі ўзровень рэзерваў, перадае “Інтэрфакс-Захад”.
Нагадаем, МВФ 18 снежня разгледзіць вылучэнне Беларусі чарговага транша крэдыту на 700 мільёнаў долараў. Да гэтага часу наша краіна ўжо атрымала 2 мільярды 230 мільёнаў долараў.