МВФ лічыць Беларусь плацежаздольнай краінай
Беларусь — плацежаздольная краіна. Такую ацэнку даў 16 лістапада на брыфінгу ў Мінску кіраўнік місіі МВФ у Беларусі Крыс Джарвіс. На ягоную думку, узровень з'нешняга доўгу Беларусі па-ранейшаму з'яўляецца нізкім, паведамляе Радыё Свабода.. Джарвіс лічыць апраўданым жаданне беларускіх уладаў атрымаць пазыкі на знешніх рынках. Па яго словах выпуск еўрааблігацыяў стаў сёлета поспехам для ўладаў.
На ягоную думку, першачарговая задача для Беларусі — скарачэнне дэфіцыту рахунку наяўных аперацыяў. Для гэтага краіне неабходны добры план.
На ягоную думку, першачарговая задача для Беларусі — скарачэнне дэфіцыту рахунку наяўных аперацыяў. Для гэтага краіне неабходны добры план.