МВФ: праблема эканомікі Беларусі — нізкі ўзровень золатавалютных рэзерваў

Міжнародны валютны фонд лічыць адной з галоўных праблемаў беларускай эканомікі нізкі ўзровень золатавалютных рэзерваў краіны. Аб гэтым заявіў дырэктар Еўрапейскага дэпартамента МВФ Марэк Бэлька на сённяшняй сустрэчы з прэм'ер-міністрам Сяргеем Сідорскім. Прадстаўнік МВФ адзначыў, што "праблема нізкага ўзроўню замежных рэзерваў" Беларусі "можа ўяўляць пагрозу для стабільнасці краіны". Паводле слоў Марэка Бэлькі, на гэтым пытанні пераважна засяроджаная ўвага ў рамках праграмы, якая сумесна рэалізуецца беларускімі ўладамі і МВФ.

"У цэлым мы задаволеныя агульным накірункам эканамічнай палітыкі, якую праводзіць урад Беларусі", — цытуе словы прадстаўніка МВФ БелаПАН.