Мядзведзеў кажа, што Лукашэнка яго падмануў

Расія зацікаўленая ў прызнанні Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, але такой задачы не ставіцца. Пра гэта, па звестках ПРАЙМ-ТАСС, заявіў прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Дзмітры Мядзведзеў.
Разам з тым, Мядзведзеў згадаў і пазіцыю афіцыйнага Мінску ў гэтай справе. Па словах расійскага кіраўніка, Аляксандр Лукашэнка раней казаў, што намераны прызнаць Абхазію і Паўднёвую Асецію. Мядзведзеў кажа, што такое абяцанне беларускі лідэр даў у прысутнасці кіраўнікоў шэрагу краін СНД.