Мядзведзеў не сустрэнецца з Лукашэнкам на саміце АДКБ

Прэзідэнт Дзмітры Мядзведзеў не плануе праводзіць двухбаковую сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам падчас нефармальнага саміту АДКБ. Ён адбудзецца ў Ерэване 20-21 жніўня. Не выключана, што Лукашэнка можа адмовіцца ад паездкі ў Арменію. Год назад падчас "малочнай вайны" з Расіяй ён ужо праігнараваў аналагічнае мерапрыемства ў Маскве, піша "КоммерсантЪ".