Мядзведзеў шукае ў Януковіча падтрымкі супраць Беларусі?

5 кастрычніка ў расійскім курортным горадзе Геленджык прайшоў першы ўкраінска-расійскі міжрэгіянальны эканамічны форум. На ім чарговы раз сустрэліся прэзідэнты Ўкраіны і Расіі. Спачатку Віктар Януковіч і Дзмітры Мядзведзеў пагутарылі сам-насам за зачыненымі дзвярыма. Як адзначылі ў каментарах УНІАН украінскія эксперты, хутчэй за ўсё гутарка ішла пра "беларускае пытанне". Палітолаг Вадзім Карасёў мяркуе, што на сустрэчы без прэсы Мядзведзеў намацваў рэакцыю Януковіча на сітуацыю ў беларуска-расійскіх адносінах. Расіі важна, каб Украіна выказвала салідарнасць з ёй.

Палітолаг Віктар Небажэнка адзначае, што дэманстрацыя цёплых адносін паміж Украінай і Расіяй найперш выгадная Мядзведзеву падчас канфлікту паміж Беларуссю і Расіяй.