Мялешка, Чупрыс і Міхалёў застаюцца ў мінскім "Дынама"
Кіраўніцтва хакейнага клуба "Дынама-Мінск" дамовілася з трыма беларускімі нападнікамі падпісаць новыя кантракты. Яраслаў Чупрыс, Андрэй Міхалёў і Дзмітры Мялешка працягнуць выступаць за сталічны клуб. Дарэчы, усе тры нападнікі з'яўляюцца гульцамі зборнай Беларусі. На чэмпіянаце свету ў Нямеччыне Дзмітры Мялешка, набраўшы 4 балы, паказаў другі бамбардзірскі вынік у камандзе, нагадвае сайт клуба.