Мяліта Станюта заняла 3-е месца ў практыкаванні са скакалкай

На этапе Кубку свету па мастацкай гімнастыцы за кампазіцыю беларуска атрымала ад суддзяў 27,050 бала. Першае месца ў гэтым відзе заняла Яўгенія Канаева (Расія) — 28,700, другой была Вера Сесіна (Расія) — 28,400. Любоў Чаркашына паказала 8-ы вынік — 24,850. У іншых фіналах, інфармуе "Прессбол", беларускі занялі наступныя месцы: абруч — Святлана Рудалава (6-е), Станюта (8-е); мяч — Чаркашына (4-е), Станюта (8-е); стужка — Станюта (5-е), Рудалава (6-е).