Мянцюк, які пратараніў "жывы шчыт", пад амністыю не трапіў
"Народная Воля" высветліла лёс Рамана Менцюка, які пратараніў "жывы шчыт", выстаўлены супрацоўнікамі ДАІ. Нагадаем, што Мянцюк быў асуджаны на 5 гадоў зняволення. У папраўчай калоніі №11 Ваўкавыска паведамілі, што пад амністыю Мянцюк не трапіў і дагэтуль знаходзіцца за кратамі. Цяпер ён працуе ў цэху перапрацоўкі каляровых металаў.
Інцыдэнт з "жывым шчытом" адбыўся 2 сакавіка 2008 года. Тады каб затрымаць п'янага кіроўцу, міліцыя выставіла загароду з машын простых мінчукоў. Людзей з аўтамабіляў "жывога шчыта" пры гэтым не выпусцілі. У выніку некалькі машын былі пашкоджаныя, а некаторыя кіроўцы і пасажыры атрымалі траўмы.
Акрамя Рамана Менцюка асудзілі яго жонку Вольгу: ёй далі два гады ўмоўна за перадачу ключоў ад аўтамабіля п'янаму чалавеку. Дваіх былых супрацоўнікаў міліцыі, якія арганізавалі "жывы шчыт", прысудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна.