Мясніковіч: Пазыку можна браць, калі ведаеш, што зможаш вярнуць
Абдумана падыходзіць да пытання знешніх запазычанняў заклікаў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч. Учора на нарадзе ў Светлагорску ён заявіў, што "пазыку неабходна браць толькі пад добрыя інвестыцыйныя праекты і толькі ў тым выпадку, калі ты ведаеш, што зможаш яе вярнуць". Прэм'ер адзначыў, што за апошнія тры гады знешняя дзяржаўная і карпаратыўная пазыка Беларусі ўзрасла ў 10 разоў. "Хаця яна і не перавышае парог нацыянальнай бяспекі, тым не менш, яна вялікая, для беларусаў жыць у доўг нязвыкла", - прыводзіць словы Мясніковіча прэс-служба ўрада.
Валавая знешняя пазыка Беларусі павялічылася з пачатку 2010 года на 3 млрд 533 млн долараў (16%). На 1 кастрычніка 2010 года яна дасягнула 25 млрд 593,3 млн долараў, або 48,8% ВУП, піша БелаПАН.
Валавая знешняя пазыка Беларусі павялічылася з пачатку 2010 года на 3 млрд 533 млн долараў (16%). На 1 кастрычніка 2010 года яна дасягнула 25 млрд 593,3 млн долараў, або 48,8% ВУП, піша БелаПАН.