Мяжа Еўрасаюза пройдзе на ўсход ад Беларусі — Вацлаў Гавел
Былы прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавел у будучыні бачыць мяжу паміж Еўрасаюзам і Расіяй на мяжы паміж Беларуссю і Расіяй і Украінай і Расіяй. Пра гэта ён заявіў у сённяшнім інтэрв’ю для чэшскай газеты Respekt. У той жа час Гавел адзначыў, што Еўропа мусіць мець з Расіяй сяброўскія дачыненні.