Мяжу Беларусі за год перасяклі 26 млн чалавек

Старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Ігар Рачкоўскі паведаміў сёння Аляксандру Лукашэнка пра рост пасажырапатоку праз дзяржмяжу ў 2010 годзе. У параўнанні з 2009 годам пасажырапаток павялічыўся на 15,5% і склаў амаль 26,4 млн чалавек. Рачкоўскі асобна адзначыў, што больш за 11 млн з іх — замежныя грамадзяне. Транзітам праз рэспубліку праехала 400 тыс. замежнікаў, паведамляе БЕЛТА.