Мыльная феерыя для закаханых (фотарэпартаж)

У Дзень усіх закаханых, 14 лютага, у Мінску адбыўся святочны флэш-моб “Мыльная феерыя”. Паўсотні маладзёнаў, што сабраліся на мосце ля Вострава слёз па папярэдняй дамоўленасці ў інтэрнэце, уздымалі настрой мінакоў.

Тысячы мыльных бурбалак разляцеліся ў паветры ў цэнтры горада: суперпазітыўная атмасфера і шчырыя ўсмешкі расфарбавалі Мінск. Флэшмоберы сустракалі маладых пажаданнямі: “Кахання, рамантыкі і дзетак пабольш!”, а тыя пары, што не паспелі афіцыйна зарэгістраваць свае адносіны, маглі зрабіць гэта падчас мерапрыемства ў нефармальнай атмасферы.

На некалькі гадзінаў шэры зімовы дзень ператварыўся ў сапраўдную феерыю кахання.