Мытнікі затрымалі "Bentley Continental", які каштуе больш за мільярд

Мытня "Мінск-2" затрымала элітны аўтамабіль — "Bentley Continental", які каштуе больш за мільярд рублёў. Здарылася гэта падчас аперацыі, якую мытнікі праводзілі сумесна з ДАІ ў рэгіёне Нацыянальнага аэрапорта "Мінск". Высветлілася, што легкавік быў часова ўвезены ў нашу краіну грамадзянінам Нямеччыны без выплаты мытных плацяжоў. Ён не меў права перадаваць аўтамабіль іншай асобе, але зрабіў гэта. Падчас праверкі за рулём "Bentley Continental" быў грамадзянін Беларусі.

Як адзначае прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, па факту парушэння распачаты адміністрацыйны працэс. Аўтамабіль у замежніка забралі.

Здымак з архіву. Фота: wikimedia.org