МЗС Беларусі асудзіў тэракт у расійскай амбасадзе
Міністэрства замежных справаў Беларусі выказала заклапочанасць у сувязі з інцыдэнтам на тэрыторыі расійскага пасольства. "Мы з заклапочанасцю і абурэннем успрынялі інфармацыю пра здарэнне каля амбасады Расійскай Федэрацыі. Гэта злачынная хуліганская выхадка накіраваная супраць здаровага сэнсу і беларуска-расійскіх адносін", — гаворыцца ў адмысловай заяве прэс-сакратара МЗС Андрэя Савіных.
Па словах прэс-сакратара, беларускі бок разлічвае, што вінаватыя панясуць суровае пакаранне ў адпаведнасці з законам.
Па словах прэс-сакратара, беларускі бок разлічвае, што вінаватыя панясуць суровае пакаранне ў адпаведнасці з законам.