МЗС Беларусі: Беларускіх ваенных спецыялістаў у Лівіі няма

"Ваенных спецыялістаў у Лівіі няма і быць не можа. Наіўна думаць такое", — заявілі з МЗС. "Гутарка з супрацоўнікамі Амбасады Беларусі ў Лівіі цалкам сфальсіфікаваная. Гэты, з дазволу сказаць, журналіст, адсутнасць прафесійнай этыкі якога відавочная, тэлефанаваў у амбасаду з пытаннямі пра беларускіх медыкаў, што едуць туды", — заявіў прэс-сакратар МЗС Андрэй  Савіных.

"З'яўленне такога артыкула можна разглядаць як жаданне жоўтай прэсы зарабіць на легкавернасці чытачоў. Або мы сутыкнуліся з чарговай акцыяй па дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь", — мяркуе Савіных.