МЗС Беларусі просіць ва ўладаў Тайланду вызваліць беларускага лётчыка
Міністэрства замежных справаў Беларусі 19 студзеня накіравала ноту ў Міністэрства замежных спраў Тайланда. Як інфармуе БЕЛТА, дакумент змяшчае просьбу паспрыяць у як мага хутчэйшым вызваленні беларускага грамадзяніна Міхаіла Петухова. Нагадаем, што беларус — адзін з чатырох чальцоў экіпажа затрыманага ў Тайландзе самалёта Іл-76. Самалёт быў затрыманы ў снежні 2009 года. На яго борце ўлады Бангкока ывявілі 35 тон зброі.
З лётчыкаў ужо знялі абвінавачанне ў захоўванні выбуховых рэчываў, што пагражала ім смяротнай карай. Цяпер па выстаўленых абвінавачванях ім можа пагражаць да 10 гадоў пазбаўлення волі.
З лётчыкаў ужо знялі абвінавачанне ў захоўванні выбуховых рэчываў, што пагражала ім смяротнай карай. Цяпер па выстаўленых абвінавачванях ім можа пагражаць да 10 гадоў пазбаўлення волі.