МЗС Беларусі: "Вышеградская чацвёрка" паўтарыла заяву ЕС
Андрэй Савіных: "Наша пазіцыя ў сувязі з гэтым, выкладзеная ў парадку рэакцыі на заключэнні ЕС, вядомая".
"Вышеградская чацвёрка" паўтарыла заяву Еўрасаюза па Беларусі. Пра гэта заявіў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, каментуючы карэспандэнту БЕЛТА заяву, прынятую па выніках сустрэчы прэм'ер-міністраў краін "Вышеградской чацвёркі" 15 лютага ў Браціславе.
"Мы бачым у гэтай заяве не больш чым паўтор асобнымі краінамі - чальцамі Еўрасаюза нядаўніх заключэнняў Рады ЕС. Наша пазіцыя ў сувязі з гэтым, выкладзеная ў парадку рэакцыі на заключэнні ЕС, вядомая", - адзначыў афіцыйны прадстаўнік беларускага МЗС.
Ён яшчэ раз падкрэсліў, што "падобныя заявы супярэчаць духу партнёрства і добрасуседства, які традыцыйна характарызаваў адносіны паміж нашай краінай і дзяржавамі "Вышеградской чацвёркі".