МЗС: Беларусы не пацярпелі ад землятрусу ў Турцыі
Як паведамілі Еўрарадыё ў Міністэрстве замежных справаў, ніхто з беларускіх грамадзянаў не звяртаўся па дапамогу ў Турцыі пасля землятрусу. Таму пакуль можна казаць, што сярод беларусаў ніхто не пацярпеў. МЗС: "На дадзены момант ніякай інфармацыі няма. Ніхто з беларусаў на звяртаўся".
Нагадаем, ад землятрусу на ўсходзе Турцыі ўчора загінулі 57 чалавек і 70 атрымалі раненні. Пазней быў новы падземны штуршок, але дакладных звестак пра пацярпелых ад яго няма.
Нагадаем, ад землятрусу на ўсходзе Турцыі ўчора загінулі 57 чалавек і 70 атрымалі раненні. Пазней быў новы падземны штуршок, але дакладных звестак пра пацярпелых ад яго няма.