МЗС Чэхіі заклікала ўлады Беларусі да "максімальнай стрыманасці"
Міністэрства замежных спраў Чэхіі "ў поўнай меры" падзяляе папярэднія высновы назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ аб тым, што Беларусі "трэба будзе зрабіць значны шлях для выканання сваіх абавязацельстваў перад АБСЕ".
Чэшскае знешнепалітычнае ведамства выказвае "глыбокую занепакоенасць у сувязі з актамі насілля падчас прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі", гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце МЗС вечарам 20 снежня. Міністэрства асуджае "шырокае выкарыстанне сілы беларускімі ўладамі супраць дэманстрантаў" і "глыбока занепакоена затрыманнем актывістаў апазіцыі, уключаючы кандыдатаў у прэзідэнты".
МЗС Чэхіі мае намер "уважліва сачыць за далейшым развіццём падзей у Беларусі" і заклікае ўлады краіны праявіць "максімальную стрыманасць", паведамляе БелаПАН.