МЗС не рэкамендуе беларусам наведваць дружалюбную Лівію
Беларускі МЗС рэкамендуе грамадзянам Беларусі ўстрымацца ад паездак у Лівію ў сувязі з рэзкім абвастрэннем сітуацыі ў гэтай краіне.
Пра гэта гаворыцца ў каментары прэс-сакратара МЗС Андрэя Савіных, распаўсюджаным 21 лютага.
"Мы спадзяемся на больш хуткае спыненне гвалту і аднаўленне міру і парадку ў гэтай дружалюбнай краіне", — сказаў Савіных.
У той час у Лівіі кааліцыя мусульманскіх лідэраў назвала бунт супраць палітычнага кіраўніцтва краіны абавязкам усіх ісламскіх вернікаў. А міністр замежных спраў Велікабрытаніі Уільям Хаг паведаміў, што існуюць падставы меркаваць, што прэзідэнт Лівіі Муамар Кадафі пакінуў краіну і накіраваўся ў Венесуэлу. Праўда крыніцы ў венесуэльскім урадзе гэтую інфармацыю абвяргаюць, паведамляе польскае агенцтва PAP.