МЗС: Рашэнне пра закрыццё офіса АБСЕ з'яўляецца канчатковым
"Беларускі бок прыняў сваё рашэнне і пра гэта апавясціў нашых партнёраў па АБСЕ", — сказаў прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных.
Рашэнне пра закрыццёофіса АБСЕ ў Мінску з'яўляецца канчатковым, заявіў прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных 17 лютага на брыфінгу, адказваючы на пытанне пра магчымасць перагляду такога рашэння.
"Беларускі бок прыняў сваё рашэнне і пра гэта апавясціў нашых партнёраў па АБСЕ", — сказаў прадстаўнік МЗС.
Нагадаем, Парламенцкая асамблея АБСЕ на зімовай сесіі 24—25 лютага ў Вене (Аўстрыя) абмяркуе сітуацыю з закрыццём офіса АБСЕ ў Мінску.
"Улічваючы вялікую цікавасць парламентарыяў да падзей у Беларусі ў снежні мінулага года і цяперашняй сітуацыі, гэта пытанне будзе абмяркоўвацца", — паведамілі БелаПАН у прэс-службе арганізацыі.