МЗС Украіны выказаў занепакоенасць падзеямі ў Мінску
Украіна заклапочаная непрапарцыйным ужываннем сілы да ўдзельнікаў акцыі пратэсту і журналістаў 19 снежня ў Мінску. Пра гэта сёння на брыфінгу ў Кіеве заявіў дырэктар дэпартамента інфармацыйнай палітыкі МЗС Украіны Алег Валошын.
На цяперашні момант правяраецца інфармацыя наконт наяўнасці сярод затрыманых у Мінску грамадзян Украіны.
Валошын дадаў, што ўкраінскі бок будзе рабіць свае ацэнкі выбарчай кампаніі ў Беларусі, грунтуючыся на высновах назіральнікаў ад місіі АБСЕ.
Дыпламат адзначыў, што Кіеў зацікаўлены ў далейшым прагрэсе і кансалідацыі дэмакратычных каштоўнасцяў у Беларусі, а таксама выступае за працяг дыялогу з афіцыйным Мінскам, перадае "Інтэрфакс-Украіна".