МЗС: За выхадныя з Лівіі эвакуяваны 10 беларусаў

За выходныя з Лівіі эвакуяваны яшчэ 10 грамадзян Беларусі. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла начальнік аддзела прэс-службы МЗС Беларусі Марыя Ваньшына.

7 чалавек былі эвакуяваны ўкраінскім ваенна-транспартным самалётам і бортам МНС Украіны ў Кіеў. "У Кіеве нашым грамадзянам пасольства Беларусі ва Украіне аказала ўсё неабходнае садзейнічанне. У наш час яны ўжо знаходзяцца ў Беларусі", - адзначыла прадстаўнік МЗС.      

Акрамя таго, трое беларускіх грамадзян, супрацоўнікі прадстаўніцтва адной з нямецкіх кампаній у Лівіі, былі эвакуяваны сіламі самой кампаніі ў Бон. Ім таксама было аказана ўсё неабходнае спрыянне з боку консульскіх супрацоўнікаў Беларусі ў Трыпалі.